Андрэй Касцючэнка - Устойлівая гарадская мабільнасць: праекты, досвед, тэнденцыі

Мінскі ўрбаністычны форум

Андрэй Касцючэнка / Андрей Костюченко

Новы век тэхналогій, новыя парадыгмы, новыя трэнды і новыя стандарты жыцця ў гарадах - усе гэтыя з'явы прымушаюць нас задумацца, а што будзе далей з нашымі гарадамі? Гарадамі, у якіх жывём мы, у якіх жывуць нашы блізкія? Якая будучыня чакае малыя гарады, ці выжывуць яны ў новай суровай рэчаіснасці?

Адказы пачынаюць складацца толькі тады, калі мы пачынаем разбіраць нашы дзеянні па дэталях, па хвілінах. Калі мы пачынаем лічыць, чаго ж вартае жыццё чалавека ў горадзе, колькі каштуе час чалавека, яго здароўе. Постіндустрыялізацыя прывяла нас да новых фарматаў эканомікі, у якой ужо кожны гараджанін, кожная гарадская супольнасць, хай і маленькая, іграе вялікую ролю ў глабальнай эканоміцы.

Як можна паўплываць на развіццё гарадоў, засноўваючыся на патрэбе насельніцтва, вызначаючы попыт на мабільнасць? Што такое ўстойлівае развіццё, якая роля адведзена даступнаму асяроддзю ў гарадской эканоміцы, і чаму трэба ўважліва ставіццада спосабаў перасоўвання гараджан? На гэтыя і не толькі гэтыя пытанні, можна будзе паразважаць з адмысловымгосцем з Санкт Пецярбурга Андрэем Касцючэнкам.

Андрэй Касцючэнка - IT дырэктар Нацыянальнай гільдыі горадабудаўнікоў, галоўны інжынер праектаў ЗАТ "Пецярбургскі НИПИГрад", навуковы супрацоўнік Цэнтра транспартных тэхналогій

urbanist.by
Минская урбанистическая платформа Минский урбанистический форум Минск урбан город Minsk urban cities Belarus Minsk Urban Forum Minsk Urban Platform Мінскі ўрбаністычны форум Мінская ўрбаністычная платформа горад Мінск
0 комментариев